дакументальныя стужкі пра мастакоў, знятыя цягам 1950 - 2005 гг.
dziady
klan_land
http://belovavictoria.com/index.php?option=com_content&view=article&id=74%3A2012-12-09-22-49-20&catid=34%3A2011-04-16-10-56-50&Itemid=55
Tags:

skrypačka
ciszynia
klan_land
Апошнім часам тэндэнцыя намалявалася - дудары мяняюць дуды на скрыпкі і становяцца музыкамі... )
у ентым кантэксьце прыгадалася цудоўнае апавяданне спадара Гарэцкага...

Скрыпачка
Увесь час гняла яго думка, што бедны ён дужа. І сох ад думак, гаспадарку занядбаў, усё, што яму бацька адказаў, пагоршала.
Беднасць астатняя ў госці прыйшла.
- Асілачак мой бедны! – казаў часам свайму малому сыну. – Я бедны, і дзеткі мае бедныя, а ты будзеш яшчэ бяднейшы, і дзеткі твае будуць яшчэ бяднейшыя. Але падрастаў бы ты барзджэй. Ратаваў бы мяне сваёю сілаю. Ах ты, дзетка маё любае, нешчаслівыя мы.
- Ты мне, татка, скрыпачку купі, я табе “Таўкачыкаў” сыйграю.
А ўжо іграў на скрыпачцы з лучынкі і з нітачкамі заместа струн. Дужа бедная была тая самаробленая скрыпачка.
- Детка маё! Купіў ба табе скрыпачку, але купіла ў нас няма. А можа, табе лепей дуду? – жартаваў з дзіцянём.
- Не, я не хачу дуды: яна дужа нязручная.
- Падрасцеш, дык пазручнее… - казаў ён сыну абы-што, а думка так і гняла, так і гняла, што бедныя, бедныя, дужа яны бедныя.

Гарэцкі М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 1. Апавяданні/[Аўт. Прадм. А.Адамовіч]. – Мн.: Маст. літ., 1984. С. 129
Tags: ,

Брат брата сячэ - бела кроў цячэ...
dziady
klan_land
Брат брата сячэ - бела кроў цячэ... /жорны/
Сівенькі канёк аўса хоча...              /жорны/
Маленькі, гарбаценькі, а ўсё поле абскача...    /серп/
Круціцца-верціцца цэлы век, а не чалавек...     /млын/
Паміж дубінкі, паміж ляшчынкі ляжыць кусок скурацінкі...   /цэп/

Запісана Мішчук А.М. 24.02.2007 г. ў в. Студзераўшчына Дзятлаўскага р-на ад Галавенка Антона Іванавіча, 1921 г.н.

праца
dziady
klan_land
Ніколі не думала, што буду займацца этна-крамай непасрэдна, хоць увесь час марыла, каб у Менску такая крама з'явілася...
Tags: ,

крывое-жывое
desant
klan_land
Атрымала на рукі доўгачаканую кніжачку... нібыта павінна быць прыемна і радасна...
пшэкленты пэрфекцыянізм...
друк нармалёвы, а вось фальцовачка, фальцовачка дабівае парушэннем кампазіцыйных вышукаў...
асабліва сумна з вокладкай, дый старонкі скачуць бы дрэсіраваныя ільвы...
да ўсяго медысонтаўскі дэзігнер паўсюль павыпраўляў у назве выдавецтва 'ы' на 'и'...
нічога, што кніжка беларускамоўная...
во цяпер і думаю, мо лепш  сябрам кніжку ў пэдээфе дараваць

Dzie Bajna sustrakajecca z Esaj...
dziady
klan_land
Кніжка павінна выйсьці 22.07... мае ілюстрацыі і вёрстка...
гэтая да раздзелу 'Чараўнікі і знахары' >

czarauniki i znachary_

suprematism uber alles
desant
klan_land
Глебаўка, абарона спецыяльнасці "Дызайн (па накірунках)", 2013.06.18
Абараняецца Ярашэвіч Святлана
Кіраўнік Ала Аляксандраўна Блізнюк



за лію, за рахіль і за таго парня...
desant
klan_land
...прайшла чарговая абарона дыпломаў, спадзяюся, апошняя для мяне...
учора закампанавала выставу дыпломных у мастацкім музэі... з бібліятэкай разьлічылася...
падграбаю хвасты... 

прымхі і забабоны
dziady
klan_land
...кукуй, зязюлька, не сьціхай
нямножка табе кукуваць
толькі ад Юр'я да Пітра,
а пасьля Пітра ані дня...


учора, прыехаўшы на вёску, адразу пачула куванне... зазюля, ці зязюль, ) кувала несьціхаючы. Пра грошы, што трэ трымаць у кішэні, каб вяліся, натуральна, забылася...
а во сёньня надарылася назіраць дзіўную рэч - зязюля прыляцела на наш двор, па чарзе абляцела ўсе дрэвы, пачынаючы ад ліпы, гэдак сядае на кожнае дрэва ў двары і кугакае, пералятае па сонцу далей на наступнае і ізноў, а калі дрэвы скончыліся, двойчы абляцела агарод і тады паляцела далей у вёску гукаючы...
упершыню такое бачыла...
людзі кажуць, да бяды...
а мо наадварот, пабачым...

Пра русалак...
klan
klan_land
Пра русалак (з невыдадзенай пакуль кнігі "Дзе Байна сустракаецца з Эсай")
151. Бацькава мама расказвала ўперад. Што раней небыло як у лес хадзіць. Як якое свята тады ўжо баішся іці. Асобенна ў абед. Зашчакочуць і кінуць. Паапускаўшы валасамі, валасы такія бальшыя. Як начнуць шчыкатаць, як начнеш смяяцца. А яны кінуць.
Пробавалі іх каб злавіць. Дзе ты іх зловіш. Яны ніколі не хадзілі па адной – па дзве, па тры. Ніхто іх ніколі не злавіў. Казала баба, што русалкі пахожыя на абыкнавенных жэншчын.
Запісаў Тухта В. у студзені 2013 г. ў в. Велеўшчына Лепельскага р-на ад Клундук Ганны Кірылаўны, 1933 г.н.
152. Када дзецьмі былі, бегалі гуляць у поле, і бліжэй к лесу. Увідзелі нейкіх полулетаюшчых, падпрыгіваюшчых людзей. Пабеглі глядзець і увідзелі, што ў жыце купаюцца русалкі. Гаварыла яшчэ, што з дліннымі валасамі жолтымі. І хвасты ў іх былі. Хвасты такія зялёныя. Як началі крычаць, яны іспарыліся.
Пачула Таццяна Васілеўская ў 1998 г. ў в. Велеўшчына Лепельскага р-на ад сваёй бабулі Гацура Таццяны Восіпаўны, 1931  г.н. Запісаў Тухта В. у кастрычніку 2008 г. ў в. Велеўшчына Лепельскага р-на ад Таццяны Васілеўскай, 1981 г.н.
153. У дзецтве пугалі русалкамі, каб па палях ня бегалі.
Запісаў В. Тухта ў студзені 2013 г. ў в. Лазовікі Лепельскага р-на ад Маляўкі Паўла Піліпавіча, 1928 г.н.
154. Што я помню пра русалку. Эта была после вайны. Хадзілі ў шнітку, туды дзе кірпічны завод быў. Нарвалі шніткі. Іду, а там агароды былі. І вот тваё дзерава, маё дзерава, і крычыць:”Марья, хадзі калыхацца!” Красівая дзеўка, галубое плацце. На суку вісіць, хахочыць і крычыць. Я ад старуху кінула тую кашолку. А яна вышла на поле і пашла. Прышла дамоў, начала расказваць, а на мяне і такая і сякая.
У  Іван-бора Антон жыў. Вот было васкрэсенне, дзень. А мяне ўжэ кашаплётам завуць ідуць. Напляла плётак, не русалка гэта. Несхацела гэта ў траву хадзіць. На лавачкі старыкі сядзелі, гукалі. Эта была дзета ў пяцьдзесят втарым.  Па полю ідзець Антон з сынам. Сказаў, што тожа з русалкай гукаў. Казаў, што дзеўка ідзець, хахочыць. Выйшаў к ей. Стаў з ей разгаварываць. Яна падышла, як захахатала. Як стала хахатаць і пашла на Валосавічы. Тады стаў казаць, што гэта панашыха. Гэты Антон быў трошкі знахарам. Ана выхадзіла замуж, за каго любіла. А яе сдзелалі, каб яна пашла за таго, за каго не захацела. Выгледзела яна абыкнавеннай дзеўкай, красівая, плацце галубое, каса длінная.
Запісаў Тухта В. у  студзені 2013 г. ў в. Слабада Лепельскага р-на ад Кісель Ніны Фёдараўны, 1942 г.н.

?

Log in