klan_land (klan_land) wrote,
klan_land
klan_land

яшчэ адзін Цмок у скарбонку


Вось добрыя людзі падзяліліся арыгінальным тэкстам песьні запісанай Шырмам ад Зоі Карпюк у в. Харкі Пружанскага р-на.
і Шырму 125 акурат сёньня грукнула...

***
Былі людзі неверныя,
Не веровалі ў Господа Бога,
Ано веровалі злому смочыску,
Далі смоку па аброку.
Далі смоку па аброку
Штомесяца па чалавеку.
Прышла чарга да пана-цара:
Ой, ну, цару, выбірайся,
Ой, ну, цару, выбірайся,
Ці сам ідзі, ці жану пашлі.
А цар жаны пажалаваў,
Выслаў дачку сямілетачку.
Высылае, навучае:
Не йдзі, доньку, пасярод мора.
Не йдзі, доньку, пасярод мора,
Ано йдзі, доньку, па край мора.
Ідзе панна і чытае,
Злое смочыско выплывае.
Стала панна, злякалася,
Ў сырую зямлю ўдзівілася,
Да пана Бога ручкі зносіць,
Ручкі зносіць, Бога просіць:
Ой, Божа мой міласцівый,
Ой, змілуйся нада мною!
Выслаў пан Бог святога Юр'я,
Святога Юр'я на сівым каню.
Ой, цыць, панно, не лякайся,
Выцягні шнурок са сваіх касок.
Возьмеш смочыска за зябрыска,
Павязеш яго па ўсім свеце,
Па ўсім свеце, па ўсіх сёлах,
Па ўсіх сёлах і касцёлах,
Завядзеш яго да пана цара.
– Юр'я, Юр'я, што табе даці?
Цару, цару, ніц не бяру,
Ано веруйце ў Госпада Бога!"

(з рукапісу Р.Шырмы, зап. ад Зоі Карпюк у в. Харкі Пружанскага р-на, Берасьцейшчына;
апублікаваны ў арт. Касцюкавец "Псальма о святом Юрии и цмоке", записанная Г.Р.Ширмой)
Tags: cmoki, эпас, этнаграфія
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments