klan_land (klan_land) wrote,
klan_land
klan_land

***

Фотаздымак 1929 г., зроблены экспедыцыяй кафедры этнаграфіі Інбелкульта пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага. Экспедыцыя праходзіла па маршруце г. Слуцк – в. Асташкавічы (сучасны Светлагорскі раён). Экспедыцыяй фотазафіксавана 6 бажніц, якія захоўваліся ў Беларускім дзяржаўным музеі. На сённяшні дзень бажніцы не выяўлены ні ў адным са збораў музея. Пад некаторымі фотаздымкамі ёсць надпісы, зробленыя рукой Ластоўскага. Пад гэтым здымкам: “Бажніца драўляная пісаная плоскай разьбой, да камплекту не стае толькі вечка ад скрынкі. Куплена за 2 рублі ад Агаты Крупенка з в. Асташкавічы. Бажніца роблена гадоў 70 таму назад, рабіў дзядзька Лявон. 4.VII.1929.”

Аўтар фотаздымкаў супрацоўнік БДМ (мастак і фатограф) вугорец па нацыянальнасці Тодар Гальмажэан, скончыў аддзяленне архітэктуры Вышэйшай тэхнічнай вучэльні ў Будапешце і два гады вучыўся на аддзяленні пластыкі Акадэміі мастацтваў ў Мюнхэне, валодаў сямю мовамі, аўтар працы “Венгерскія дэкаратыўныя матывы ў аздобах” (1913).

Фотаздымкі ў Беларусь Адаму Мальдзісу перадаў айцец А. Надсан. Арыгінальныя фотаальбомы знаходзяцца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане.
----------------------------------------------------------------
1. Гермацкая Н.В. Сакральные семейные ценности белорусов. Божницы. - са зб. Памяць продкаў праз музейны свет: матэрыялы музейных чытанняў, 18 лістапада, 2014 г. - Мн.: Нац. бібліятэка Беларусі, 2015
2. Лабачэўская В. "Архіў забытай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага 1928 года па машруце Слуцк – Асташкавічы" ( Культура и быт белорусов в этнографиче-ских исследованиях и музейных коллекци-ях : мат. Международной науч. конф. ; 7–8 июня 2012 г., г. Минск / гл. ред. А.И. Локотко ; Институт искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы Нац. акад. наук Беларуси. – Минск : Право и экономика, 2012. – 263 с. С.83 – 86.)
Tags: старыя фотаздымкі, этнаграфія
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 2 comments