...
desant
[info]klan_land
Масква - пекла для перфекцыяністаў
Tags:

tancy forewer )
kroki
[info]klan_land
Tags:

чудзь
dziady
[info]klan_land

Піліпаўка
ciszynia
[info]klan_land

Доўга помнілі людцы, і некаторыя і цяпер яшчэ расказваюць жахлівыя гісторыі пра Піліпа-чараўніка, які жыў калісьці ў нашай вёсцы. Незвычайна злым <і> занадта нядобрым быў гэты чалавек, бо за ўсё жыцьцё нічога добрага ніколі нікому не зрабіў, а наводзіў толькі пошасьці, хваробы на людзей і на іх скаціну. Кажуць яшчэ, што веру нашу хрыстову зусім не паважаў, і ў хаце яго замест іконы знаходзіўся д’ябал дубовы. І хадзіў Піліп разам з тым д’яблам дубовым ноччу па вёсцы, і чары чорныя на людзей напускаў.


Read more... )


Запісаў Алексіевіч І.М.
у в. Сомры ў 1999 годзе
ад Маціеўскай Ганны
Майсееў<ны>, 1913 г.н.


soncavarot
sonca
[info]klan_land

Картинка 660.32 КБ )
Tags:

catalog
desant
[info]klan_land
Нарэшце завяршаю вёрстку каталогу
у панядзелак-аўторак здаем у друк
фактычна ў друк ужо падпісана, але пакуль засталіся розныя блохі...
23 снежня пабачу вынік бязвылазнай працы трох тыдняў...
і амаль пятнаццаці год...

praca
desant
[info]klan_land
Дзіўным чынам апошнімі днямі з усіх бакоў сыплюцца прапановы працы
ад рэпетытарства да ілюстраваньня віртуальнага фэнтэзі ці, да прыкладу,
арганізацыі выставы прыватнай калекцыі банку з працаў беларускіх і жыдоўскіх мастакоў парыжскай школы...
Суцін, Шагал, Лежэ, каторая Надзя....
мабыць, надышоў час звальняцца ))
Tags:

Машэка
dziady
[info]klan_land
[13.] Машэка
У самай непралазнай пушчы, заваленай стогадовымі дрэвамі, якія самі паваліліся на кар<>ню ад старасьці і дзе амаль ніколі не ступае нага чалавека, жыве Машэка. А падобны ён на чорта - гэтак жа, як і нячысьцік, увесь зарос поўсьцю, такі ж рагаты <й> барадаты ды і з капытамі на нагах; праўда, толькі галава ў яго значна большая, лепш сказаць, вялізная як цэбар і з такімі ж вялізнымі, як талеркі, вачыма. Дастаткова яму ўбачыць чалавека, як той адразу ж траціць розум і пачынае бясконца і бязмэтава блукаць па лесе, пакуль не памрэ ад апанаваўшага яго страху і голаду дзе-небудзь пад ялінай ці не ўтопіцца ў русалцы - так у нас называюць бяздонныя во[к]нішчы сярод балота. Бываюць, праўда, выпадкі, што людзі пасьля яго погляду застаюцца жывымі. Старыя сьцьвярджаюць, што гэта Машэка адпусьціў чалавека, бо пашкадаваў яго, і пры гэтым абавязкова дадаюць, што лясны цар вызваляе са свайго палону не па сваёй дабрыні, а каб людзі штодзённа помнілі пра яго існаваньне, баяліся і прыносілі яму ахвяры. Машэкам у Сомрах і да гэтага часу пужаюць непаслухмяных дзяцей, бо як расказваюць старажылы вёскі, бывалі раней выпадкі крадзяжу і малых дзетак, асабліва ў маладзіц, якія на сваіх <рэзках> каля балота жалі жыта <й> пакідалі немаўлят адных паспаць у <бабках> сярод снапоў. Машэка нябачна й нячутна падкрадваўся да дзіцяці, забіраў яго і нёс да сябе ў пушчу, дзе нейкім чынам ператвараў хлопчыка ў ведзьмара, а дзяўчынку - ў ведзьму.
Read more... )

З аповяду Алексіевіч Хрысьціны
Мінаўны, 1919 г.н., Лап[ы] Тацьцяны Мінаўны, жыхарак
вёскі Сомры Ухвальскага с/с
Запісаў Алексіевіч Іван Міхайлавіч
у 1998 годзе

live )
kroki
[info]klan_land
live with a schottis composed by Mia Gustafsson at Ransäterstämman in Ransäter 2008.


Tags:

з новым 1937-м...
dziady
[info]klan_land
http://chudentsov.livejournal.com/59592.html

You are viewing [info]klan_land's journal